top of page

 "Раксіданае гняздо"

 Янка Купала

раскіданае гняздо.jpg
янка.jpg

Аб  пісьменніке

 Янка Купала

   Я́нка Купа́ла, сапр. Іва́н Даміні́кавіч Луцэ́віч (25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, фальв. Вязынка былой Радашковіцкай воласці (цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — 28 чэрвеня 1942, Масква

Главная: О нас

 Гісторыя стварэння

 п`еса "Раскіданае гняздо"

ишет.jpg

Гады напісання:4 верасня 1913 год

 «Раскіданае гняздо» — п'еса Янкі Купалы (драма ў 5 актах), завершаная 4 верасня 1913 года ў Акопах. Адна з вяршыняў беларускае нацыянальнае драматургіі і адно з найвышэйшых дасягненняў паэтычнага генію Купалы. Упершыню выдадзена асобным выданнем у Вільні ў 1919 годзе (выдавецтва Мінскага камісарыята асветы, друкарня «Прамень»).      Аўтограф п'есы захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы.

гнездо.jpg
портрет.jpg

 Спасылка для чытання ўсяго твора:  

https://knihi.com/Janka_Kupala/Raskidanaje_hniazdo.html

 Вельмі каротка: Пан разбурыў вялікую сялянскую сям'ю, спакусіў старэйшую дачку. Галава сям'і павесіўся, дачка сышла з розуму, яе старэйшы брат падпаліў панскі дом, а маці і малодшыя дзеці пайшлі прасіць міласць.

6.jpg

Упершыню...

п'еса была пастаўлена Ф. Ждановічам 10 ліпеня 1917 года ў Мінску Першым беларускім таварыствам драмы і камедыі ў памяшканні гарадскога тэатра.
У Мінску ў 1921 годзе 14 красавіка адбылася прэм'ера «Раскіданага гнязда» ў Беларускім дзяржаўным тэатры. Спектакль быў перанесены Ф. Ждановічам з Першага беларускага таварыства драмы і камедыі ў сваёй пераважна побытавай трактоўцы.
Новае сцэнічнае жыццё «Раскіданаму гнязду» даў Беларускі тэатр імя Я. Коласа. Прэм'ера спектакля адбылася ў Віцебску 13 снежня 1951 года.[1]

Главная: Услуги
актеры.jpg
столб.jpg
Главная: Часы работы

Пра фільм..

 У 1981 годзе на студыі «Беларусьфільм» паводле п'есы быў пастаўлены фільм. У 1959 годзе клавір оперы «Раскіданае гняздо» (лібрэта А. Астрэйкі і А. Скібнеўскага) напісаў М. Чуркін. Па сведчанні Я. Купалы, драма напісаная на аснове жыццёвых фактаў.  Князі Вітгенштэйны выгналі з зямлі продкаў паэта. Дзед Я. Купалы доўга судзіўся і, не здолеўшы даказаць свайго права на валоданне зямлёй, быў вымушаны з сям'ёй пакінуць сядзібу і выправіцца ў свет у пошуках заробку. Дарэчы і сам Купала добра зазнаў, як цяжка зарабляць кавалак хлеба на чужым загоне. Падзеі ў драме, аднак, адбываюцца не ў 19 ст., а напярэдадні першай расійскай рэвалюцыі 1905 года. Праз тое аўтар надае твору вострае сацыяльнае гучанне і выразную палітычную афарбоўку .

" Я памру, але «Раскіданае гняздо» займе яшчэ на сцэне сваё пачэснае месца і загаворыць на поўны голас.
Я ўклаў у гэтую п'есу лепшае, што было ў маёй паэзіі і прозе
Я. Купала»

Главная: Контакты
1.jpg

Для прагляду фільма:https://youtu.be/woE1_uFZ4lw

bottom of page